ЗША і Кітай маюць патрэбу адно ў адным і, як чакаецца, працягнуць гандлёвыя перамовы
  2019-07-10 14:34:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША і Кітай, дзве найбуйнейшыя эканомікі свету, будуць усё больш і больш мець патрэбу адна ў адной, а таксама, як чакаецца, працягнуць гандлёвыя перамовы адносна новых пагадненняў, заявіў былы амбасадар ЗША ў Кітаі Макс Баўкас.

"ЗША і Кітай у роўнай ступені маюць патрэбу адна ў адной, паколькі з'яўляюцца дзвюма найбуйнейшымі эканомікамі. Эканомікі дзвюх краін вельмі ўзаемазвязаныя. І ў гэтым няма ніякіх сумневаў", - заявіў М. Баўкас ў кулуарах міжнароднага форуму на тэму "Гандлёва-эканамічныя адносіны паміж ЗША і Кітаем: цяпер і ў будучыні ".

"Мы моцна звязаны гандлем таварамі, паслугамі і інвестыцыямі. І мы будзем мець патрэбу адна ў адной, шчыра кажучы, па сканчэнні гадоў", - дадаў ён.

У якасці аднаго з дакладчыкаў на двухдзённым форуме, у якім прымаюць удзел сотні вядомых палітыкаў, навукоўцаў і вядучых прадпрымальнікаў, М. Баўкас выступіць у сераду, 10 ліпеня, з праграмнай прамовай пра будучыню глабалізацыі, мультылатэралізму і глабальнага кіравання.

М. Баўкас сказаў, што тэндэнцыя ўздыму антыглабалізму і гандлёвага пратэкцыянізму па-за ўсякім сумневам з'яўляецца негатыўнай.

"Пратэкцыянізм знізіць якасць жыцця як амерыканцаў, так і кітайцаў. Без сумневу. Чым больш мы абараняем амерыканцаў, скажам, павялічваем пошлін, тым больш цяжкі падатковы цяжар кладзецца на саміх амерыканцаў. Амерыканскім спажыўцам і прадпрыемствам даводзіцца плаціць больш", - адзначыў ён.

Што тычыцца амерыкана-кітайскіх гандлёвых перамоваў, М. Баўкас сказаў: "Мы ўсе спадзяемся на працяг перамоваў. Мы ўсе таксама спадзяемся, што ўдасца дасягнуць новых пагадненняў, якія прывядуць да адмовы ад некаторых пошлін і, вядома, будуць перашкаджаць увядзенню новых.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040