МЗС КНР выступіла супраць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая праз «сіньцзянскае пытанне»
  2019-07-12 10:45:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на сённяшняй прэс-канферэнцыі заявіў, што сумесны ліст 22 краін вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека з крытыкай палітыкі Кітая ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне ігнаруе фактычнае становішча рэчаў, вылучае беспадстаўныя абвінавачванні, здзяйсняе нападкі і ачарненні ў дачыненні да Кітая, адкрыта палітызуе пытанне правоў чалавека, груба ўмешваецца ва ўнутраныя справы КНР. У сувязі з гэтым кітайскі бок выказвае незадаволенасць і рашучы пратэст.

"Мы заклікаем гэтыя краіны паважаць факты, адкінуць забабоны, прытрымлівацца мэтаў і прынцыпаў Статута ААН, спыніць палітызацыю пытання правоў чалавека і ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая праз сіньцзянскае пытанне", -- заявіў Гэн Шуан. Ён падкрэсліў, што справы Сіньцзян-Уйгурскага АР з'яўляюцца выключна ўнутранымі справамі Кітая, закранаюць суверэнітэт, бяспеку і тэрытарыяльную цэласнасць КНР. У сіньцзянскім пытанні ўрад і народ Кітая маюць пераважнае права голасу, не прымаючы ўмяшальніцтва іншых краін і знешніх сіл. Перад тварам сур'ёзных пагроз з боку тэрарызму і экстрэмізму Сіньцзян-Уйгурскі АР у адпаведнасці з законам прыняў шэраг антытэрарыстычных і антыэкстрэмісцкіх мер. Ужо больш за два гады тут не адбываецца выбліскаў тэрарызму, грамадства -- стабільне, народ жыве ў спакоі і радасна працуе. Шматнацыянальнае насельніцтва Сіньцзяна шчыра падтрымлівае палітыку ўрада.

Гэн Шуан адзначыў, што кітайскі бок запрашаў наведаць Сіньцзян-Уйгурскі АР шматлікіх дыпламатаў, журналістаў і экспертаў з розных краін, каб на ўласныя вочы пабачыць сапраўдны стан рэчаў. Усе яны кажуць, што ўбачанае і пачутае ў Сіньцзяне не мае нічога агульнага з рэпартажамі заходніх СМІ. Кітайскі бок запрашаў у Сіньцзян-Уйгурскі АР і супрацоўнікаў Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. "Мы запрашаем людзей, якія цвёрда прытрымліваюцца прынцыпаў аб'ектыўнасці, наведаць Сіньцзян, каб паездзіць і паглядзець, але мы рашуча выступаем супраць таго, каб знешнія сілы праз "сіньцзянскае пытанне" ўмешваліся ва ўнутраныя справы Кітая, падрываючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць КНР", -- заявіў Гэн Шуан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040