МЗС КНР выказвае падзяку 37 краінам за падтрымку аб'ектыўнай і справядлівай пазіцыі па пытанні Сіньцзяна
  2019-07-16 10:32:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан, каментуючы калектыўны ліст паслоў 37 краін ААН у падтрымку пазіцыі Кітая па пытанні Сіньцзяна, заявіў, што гэты ліст -- магутны адказ той невялікай колькасці заходніх краін, якія беспадстаўна асуджалі Кітай. Кітай выказвае сваё захапленне і ўдзячнасць 37 краінам ААН за іх падтрымку аб'ектыўнай і справядлівай пазіцыі.

Гэн Шуан, адказваючы на пытанні падчас рэгулярнага брыфінгу, паведаміў, што паслы 37 дзяржаў у Жэневе, уключаючы Пакістан, Саудаўскую Аравію, Алжыр, Расію, Кубу, напярэдадні накіравалі калектыўны ліст старшыні Савета па правах чалавека ААН і Вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека. Паслы далі пазітыўную ацэнку дасягненням Кітая ў развіцці справы па абароне правоў жыхароў Сіньцзяна і яго поспехам у сферы барацьбы з тэрарызмам, а таксама высока ацанілі шматразовыя запрашэнні наведаць Сіньцзян. Паслы ў сваім лісце настойліва папрасілі прадстаўнікоў некаторых краін спыніць беспадстаўныя асуджэнні Кітая са спасылкай на непацверджаныя звесткі.

Гэн Шуан паведаміў, што Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, сутыкнуўшыся з сур'ёзнымі пагрозамі тэрарызму і экстрэмізму, у адпаведнасці з законам прыняў шэраг антытэрарыстычных мер, уключаючы стварэнне вучэбна-выхаваўчых цэнтраў, якія змянілі сітуацыю з бяспекай у раёне. У Сіньцзяне ўжо амаль тры гады адсутнічаюць акты тэрарызму, дасягнута сацыяльная стабільнасць і нацыянальная салідарнасць, народ жыве ў міры і спакоі; пачуццё задавальнення, дабрабыту і бяспекі ў прадстаўнікоў усіх народнасцей значна павысілася, насельніцтва шчыра падтрымлівае палітычныя меры ўрада.

Паводле слоў чыноўніка кітайскага МЗС, Кітай прыкладае намаганні да прасоўвання шматбаковых механізмаў па правах чалавека для захавання асноўных мэтаў і палажэнняў Статута ААН, вырашэння пытанняў па правах чалавека аб'ектыўным, непрадузятым і нявыбарчым спосабам, а таксама да садзейнічання здароваму развіццю міжнароднай справы па абароне правоў чалавека шляхам правядзення канструктыўнага дыялогу і супрацоўніцтва.

"Мы выступаем супраць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая іншых дзяржаў з задзейнічаннем Савета па правах чалавека ААН і іншых пляцовак, супраць беспадстаўных асуджэнняў, абвінавачванняў, паклёпу, адкрытага ціску на іншыя краіны; мы заклікаем адпаведныя дзяржавы неадкладна змяніць курс, адмовіцца ад палітызацыі і двайных стандартаў, спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў на падставе абароны правоў чалавека", -- заявіў Гэн Шуан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040