Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла рэзалюцыю з асуджэннем "расісцкіх выказванняў" Д.Трампа
  2019-07-18 15:20:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША 240 галасамі супраць 187 прыняла рэзалюцыю з асуджэннем "расісцкіх выказванняў" прэзідэнта Дональда Трампа. "Палата прадстаўнікоў рашуча асуджае расісцкія выказванні прэзідэнта Дональда Трампа, якія ўзаконілі і ўмацавалі страх і нянавісць у адносінах да новых амерыканцаў і людзей з іншым колерам скуры", -- гаворыцца ў рэзалюцыі.

У нядзелю Трамп напісаў у Твітары, што прагрэсіўныя жанчыны-дэмакраты з Кангрэса, якія прыехалі з краін, урады якіх з'яўляюцца "поўнай катастрофай, горшымі, самымі карумпіраванымі і няздольнымі ва ўсім свеце", павінны вярнуцца на сваю радзіму, а не "гучна заяўляць людзям у ЗША, як трэба кіраваць урадам".

Пасля гэтага члены Дэмакратычнай партыі і большасць амерыканскіх СМІ абрынуліся на Трампа з крытыкай. Спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі заявіла, што выказванні прэзідэнта пацвярджаюць, што Д.Трамп хоча "зрабіць Амерыку зноў белай". А лідар Рэспубліканскай партыі ў Сенаце Мітч Маконэл і лідар рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў Кевін Макарці ў аўторак спрабавалі апраўдаць прэзідэнта, заявіўшы, што ён – не расіст. Сам кіраўнік амерыканскай адміністрацыі таксама адказаў, што яго выказванні не з'яўляюцца "расісцкімі". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040