33 чалавекі сталі ахвярамі падпалу студыі анімэ ў Кіёта
  2019-07-19 10:29:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па паведамленні японскіх СМІ са спасылкай на супрацьпажарную службу Кіёта, у выніку падпалу анімацыйнай студыі Kyoto Animation 33 чалавекі загінулі, яшчэ 36 атрымалі траўмы.

Паліцыя Кіёта паведаміла, што мужчына ўвайшоў у адно з памяшканняў майстэрні, разліў бензін і падпаліў яго. У момант пажару каля 70 работнікаў знаходзіліся на сваіх працоўных месцах на трэцім паверсе будынка. Пажар выклікаў выбух, у выніку якога вокны на другім і трэцім паверхах студыі цалкам патрэскаліся.

На месцы пажару знойдзены малаток, рэжучы інструмент, пераносны паліўны бак -- усе гэтыя прадметы, магчыма, прынёс падпальшчык. Апрача таго, работнікі заправачнай станцыі, размешчанай паблізу студыі, паведамілі, што сёння ў першай палове дня нехта прыходзіў з каністрай і купляў бензін. Паліцыя вядзе далейшае расследаванне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040