Ва Украіне ўступіў у сілу закон аб ўкраінскай мове
  2019-07-19 14:48:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ва Украіне ўступіў у сілу закон, які замацоўвае за ўкраінскай мовай статус адзінай дзяржаўнай мовы, паведаміла агенцтва Укрінфарм.

Закон аб украінскай мове быў прыняты парламентам 25 красавіка і падпісаны тагачасным прэзідэнтам Пятром Парашэнкам 15 траўня. Гэты дакумент робіць украінскую мову абавязковай для выкарыстання ва ўсіх органах дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання, а таксама ў такіх сферах, як культура, адукацыя, тэлебачанне, радыёвяшчанне, друкаваныя СМІ, абслугоўванне спажыўцоў і г.д. У дадатак валоданне украінскай мовай стане неабходнай умовай для атрымання грамадзянства Украіны.

У той жа самы час дзеянне закона не распаўсюджваецца на прыватныя зносіны і ажыццяўленне рэлігійных абрадаў.

Закон аб украінскай мове выклікаў неадназначную рэакцыю ва ўкраінскім грамадстве. Праціўнікі гэтага дакумента мяркуюць, што ён парушае правы нацменшасцяў. Пазней сёння ў Вярхоўную Раду быў унесены законапраект аб адмене закона аб украінскай мове.

Згодна з сацапытаннем, праведзеным Цэнтрам Разумкова, 68 працэнтаў грамадзян Украіны лічаць сваёй роднай мовай украінскую, 14 прац. - рускую, 17 прац. – украінскую і рускую ў роўнай меры, 0,7 прац. - іншыя мовы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040