Кітай гарантуе абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці
  2019-07-19 15:21:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржупраўленне па абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці КНР зарэгістравала новы патэнт кампаніі Huawei «Метад і абсталяванне для здымкі месяца». На нарадзе Дзяржсавета КНР было прынята рашэнне аб прыняцці шэрагу мер для далейшага ўзмацнення абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці. Найноўшыя меры мяркуюць дзейнасць па чатырох аспектах.

Па-першае, гэта актывізацыя праваахоўнай працы ў сферы абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці. Першачарговая ўвага будзе нададзена забеспячэнню бесстароннасці ў разглядах па абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці. У краіне выйдуць новыя палітычныя пастановы па абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці. Па-другое, у Кітаі будзе актывізавана работа па ўнясенні паправак у законы пра патэнты, аб аўтарскім праве і аб таварных знаках. Па-трэцяе, у адпаведнасці з сусветнай практыкай у Кітаі працягнуць павышаць аператыўнасць афармлення правоў інтэлектуальнай уласнасці. І, нарэшце, у Кітаі будуць прыкладзены вялікія намаганні для ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, каб стварыць механізм абароны патэнтаў кітайскіх кампаній за мяжой.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, летась Huawei падала ў агульнай складанасці больш за 5400 патэнтавых заявак, заняўшы першае месца па гэтым паказчыку ў свеце. Аднак правы інтэлектуальнай уласнасці кітайскіх кампаній недастаткова абаронены за мяжой. Так, амерыканскі сенатар Марка Рубіа заклікаў забараніць Huawei збіраць патэнтавыя зборы ў амерыканскіх кампаній, што Кітай расцаніў як двайны стандарт у абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці. Сітуацыя сведчыць аб неабходнасці актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці дзеля дапамогі кітайскім кампаніям у абароне ўласных правоў і інтарэсаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040