63 тыс. замежных студэнтаў скарысталіся стыпендыяй кітайскага ўрада у 2018 годзе
  2019-07-22 15:39:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стыпендыю кітайскага ўрада ў 2018 годзе атрымалі 63 тыс. студэнтаў з усяго свету, паведаміла Міністэрства адукацыі КНР. 70% студэнтаў, якія атрымалі стыпендыю, паступілі ў магістратуру або аспірантуру, паведамілі ў міністэрстве.

Кітай падпісаў афіцыйныя пагадненні аб адукацыйных абменах з больш чым 180 краінамі, што дазваляе студэнтам з краін-партнёраў працягваць адукацыю за мяжой. У 2018 годзе вучыцца ў Кітаі прыехалі 492 тыс. студэнтаў з 196 дзяржаў, іх прынялі 1004 ВНУ і НДІ па ўсёй краіне.

У той жа час улады распачалі дадатковыя намаганні для рэгулявання працэсу залічэння і арганізацыі навучання замежных студэнтаў у кітайскіх ВНУ. Міністэрства наклала спагнанні на 18 універсітэтаў за парушэнні ўмоў прыёму замежных студэнтаў, парушэнні пры выдачы дакументаў для атрымання віз і недахопы кіравання дзейнасцю навучальных устаноў. 16 кітайскіх ВНУ пазбавіліся дазволаў на прыём замежных студэнтаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040