Пяць партый праходзяць у Вярхоўную Раду Украіны 9-га склікання - канчатковыя вынікі Нацыянальнага экзітпола
  2019-07-22 16:11:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пяць палітычных партый праходзяць у Вярхоўную Раду Украіны 9-га склікання па выніках праведзеных у нядзелю датэрміновых парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміла агенцтва Укрінфарм, спасылаючыся на канчатковыя вынікі Нацыянальнага экзітпола.

  Лідарам электаральных пераваг стала прапрэзідэнцкая партыя "Слуга народа". У агульнадзяржаўнай шматмандатнай акрузе яе падтрымалі 44,2 працэнта ўкраінцаў.

  У фарміраванні новага парламента таксама возьмуць удзел "Апазіцыйная платформа - За жыццё" ( 11,4%) , "Еўрапейская салідарнасць" экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі (8,8%), "Бацькаўшчына" Юліі Цімашэнка (7,4 працэнта) і "Голас" вядомага рок-музыканта Святаслава Вакарчука ( 6,5 прац.).

  Астатнія 17 партый, якія змагаліся за дэпутацкія мандаты ў агульнадзяржаўнай акрузе, не змаглі пераадолець 5-працэнтны бар'ер.

  Нацыянальны экзітпол быў праведзены Фондам "Дэмакратычныя ініцыятывы" ім. Ілька Кучэрыва, Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі і Украінскім цэнтрам эканамічных і палітычных даследаванняў імя Аляксандра Разумкова.

  Нагадаем, цяпер ва Украіне дзейнічае змяшаная сістэма галасавання на выбарах у Вярхоўную Раду: адна палова з 450 парламентарыяў абіраецца па прапарцыйнай сістэме ў агульнадзяржаўнай шматмандатнай акрузе, іншая - па мажарытарнай сістэме ў аднамандатных акругах. Для траплення ў Вярхоўную Раду па прапарцыйнай сістэме партыям трэба пераадолець 5-працэнтны бар'ер, а кандыдатам-мажарытаршчыкам дастаткова атрымаць адносную большасць галасоў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040