Лі На ўключана ў Залу тэніснай славы
  2019-07-22 16:16:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская тэнісістка Лі На стала першым прадстаўніком Кітая і Азіі, што ўвайшоў у залу тэніснай славы. Урачыстая цырымонія адбылася ў амерыканскім Ньюпорце. Разам з ёй гэтага гонару ўдастоіліся расійскі спартсмен Яўген Кафельнікаў і францужанка Мэры Пірс.

Лі На-былая другая ракетка свету. Яна нарадзілася ў г. Ухань у 1982 годзе. З васьмі гадоў пачала займацца тэнісам. Гэта першая тэнісістка з Кітая, якая здолела дамагчыся цудоўных вынікаў у вялікім тэнісе і стала пераможцай дзевяці турніраў WTA, уключаючы два турніры Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2011, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2014).

Лі На адзначана не толькі за яе бліскучыя дасягненні, але і за яе дух прафесіяналізму і энтузіязм, а таксама працу па падрыхтоўцы і заахвочванні маладых спартсменаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040