Сі Цзіньпін заклікаў да прыкладання ўсіх магчымых намаганняў па правядзенні выратавальных работ пасля апоўзня ў правінцыі Гуйчжоу
  2019-07-25 09:39:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін распарадзіўся прыкласці ўсе намаганні для правядзення пошукава-выратавальных работ пасля апоўзня ў правінцыі Гуйчжоу на паўднёвым захадзе Кітая, у выніку якога 11 чалавек загінулі, яшчэ 42 чалавекі прапалі без вестак.

Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, падкрэсліў неабходнасць узмацнення мер па прадухіленні ўзнікнення стыхійных бедстваў і абароне жыцця людзей і бяспекі іх маёмасці.

У 21: 20 у аўторак здарыўся апоўзень у адной з вёсак у павеце Жуйчэн горада Люпаньшуй, з-за чаго пад заваламі апынуўся 21 дом. На сапраўдны момант 11 чалавек сталі ахвярамі стыхіі, яшчэ 42 чалавекі лічацца прапаўшымі без вестак.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040