МЗС КНР: Кітай віншуе Б.Джонсана з уступленнем на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі
  2019-07-26 17:06:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай віншуе Борыса Джонсана з прызначэннем на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Кітай надае павышаную ўвагу развіццю адносін з Вялікабрытаніяй і гатовы сумеснымі намаганнямі прасоўваць устойлівае і здаровае развіццё двухбаковых адносін. Пра гэта заявіла сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговым брыфінгу.

Па наяўных паведамленнях, новы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі 23 ліпеня ў інтэрв'ю тэлеканалу Phoenix TV заявіў, што ўрад Вялікабрытаніі будзе з вялікім энтузіязмам ставіцца да ініцыятывы "Пояс і шлях". Вялікабрытанія застанецца самым адкрытым рынкам у Еўропе для кітайскіх інвестыцый. Новы прэм'ер таксама адзначыў, што Вялікабрытанія з задавальненнем прыме кітайскіх студэнтаў.

Хуа Чуньін таксама адзначыла, што Кітай надае вялікае значэнне развіццю адносін з Вялікабрытаніяй і гатовы паглыбляць міждзяржаўны палітычны ўзаемадавер, пашыраць дзелавое супрацоўніцтва і гуманітарныя абмены ў розных сферах, у тым ліку ў рамках супрацоўніцтва па рэалізацыі "Пояса і шляху", павялічваць маштабы супрацоўніцтва, а таксама прасоўваць развіццё кітайска-брытанскіх адносін ва ўстойлівым і здаровым рэчышчы. Абодвум бакам варта прыкласці яшчэ больш намаганняў і ўнесці большы ўклад у справу сумеснай абароны свабоднага гандлю і рэагавання на глабальныя выклікі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040