Кітай лідзіруе ў свеце па колькасці кінаэкранаў
  2019-07-26 17:24:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай займае першае месца ў свеце па колькасці кінаэкранаў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе пра дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці за 70 гадоў з дня ўтварэння КНР, апублікаваным у чацвер Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР.

Падчас 70-гадовага перыяду з дня ўтварэння КНР у краіне ў поўнай меры квітнее справа культуры і хутка развіваецца яе індустрыя.

У 2018 годзе сукупныя касавыя зборы ў Кітаі склалі 60,98 млрд юаняў, што ў 2,9 разы вышэй за паказчык 2012 года. У кінатэатрах краіны налічвалася 60.079 экранаў, што ў 4,6 разы больш, чым у 2012 годзе, гаворыцца ў дакладзе.

Як адзначаецца ў дакуменце, сума сродкаў, выдзеленых ўладамі Кітая на развіццё справы культуры, значна павялічылася, склаўшы 92,833 млрд юаняў у 2018 годзе.

Пры гэтым сукупны аб'ём часткі эканомікі Кітая, звязанай з культурай, значна вырас. У 2018 годзе дабаўленая вартасць у індустрыі культуры Кітая склала 3 трлн 873,7 млрд юаняў, павялічыўшыся ў 11,3 раза ў параўнанні з 2004 годам, доля дабаўленай вартасці дадзенай індустрыі ў ВУП краіны вырасла да 4,30 прац. з 2,15 прац. у 2004 годзе, прадэманстраваўшы рост з кожным годам, адзначаецца ў дакладзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040