Грамадства Сянгана павінна пазбавіцца ад палітычных спрэчак: афіцыйны прадстаўнік
  2019-07-30 10:26:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня Ян Гуан у панядзелак заклікаў грамадства Сянгана як мага хутчэй пазбавіцца ад палітычных спрэчак і засяродзіцца на развіцці эканомікі і павышэнні народнага дабрабыту.

Такую заяву зрабіў Ян Гуан у Пекіне на прэс-канферэнцыі, каментуючы нядаўнія пратэсты і гвалтоўныя інцыдэнты ў САР Сянган, якія адбыліся.

Развіццё з'яўляецца правільным шляхам для вырашэння праблем у Сянгане, падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік, дадаўшы, што, калі беспарадкі захаваюцца, усяму грамадству Сянгана прыйдзецца "расплачвацца".

Адміністрацыя САР Сянган і грамадства павінны прыняць больш эфектыўныя меры па садзейнічанні эканамічнаму развіццю і павышэнні ўзроўню жыцця людзей і па ліквідацыі цяжкасцяў, з якімі сутыкнулася моладзь у сферы жылля, адукацыі, працаўладкавання і прадпрымальніцтва, адзначыў Ян Гуан.

Цэнтральны ўрад гатовы сумесна з адміністрацыяй САР Сянган і прадстаўнікамі розных слаёў сянганскага грамадства прыкласці намаганні для стварэння спрыяльнага асяроддзя развіцця моладзі, сказаў дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040