МЗС КНР: Прапанова ЗША аб уступленні Кітая ў дыялог па ДРСМД з'яўляецца завуаліраваным перакладаннем адказнасці
  2019-07-31 10:49:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла аб тым, што Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасці з'яўляецца па сваёй прыродзе двухбаковай дамовай, заключанай паміж ЗША і Расіяй, яе шматбаковасць закранае цэлы шэраг складаных праблем у палітычнай, ваеннай, прававой і іншых галінах, выклікае заклапочанасць у вялікай колькасці краін. Кітай лічыць, што прапанова ЗША аб уступленні ў амерыканска-расійскі дыялог і пагадненне з'яўляецца свайго роду завуаліраваным "перакладаннем адказнасці".

Раней міністр замежных спраў Японіі Тара Кона заявіў, што краіны, якія не падпісалі ДРСМД, па-ранейшаму працягваюць узмацняць ваенную аснашчанасць. Калі гэта дамова страціць сілу, то неабходна ў абавязковым парадку стварыць новую структуру, якая будзе ахопліваць 5 краін: ЗША, Расію, Кітай, Вялікабрытанію і Францыю. У той жа дзень дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампея заявіў, што ЗША і Расія правялі стратэгічны дыялог, і выказаў спадзяванне, што Кітай таксама да яго далучыцца.

Хуа Чуньін на прэс-канферэнцыі адзначыла, што кітайскі бок выказвае занепакоенасць і пратэст у сувязі з аднабаковым выхадам ЗША з ДРСМД, які, магчыма, прывядзе да яго анулявання. Кітай спадзяецца, што ЗША і Расія з дапамогай дыялогу ўрэгулююць рознагалоссі і прыкладуць намаганні да захавання дамовы. Гэта пойдзе на карысць забеспячэнню глабальнай стратэгічнай устойлівасці, абароне рэгіянальнага міру і стабільнасці і забеспячэнню ўзаемадаверу паміж буйнымі краінамі. Яна паказала, што "новая структура" Тара Кона не мае новага сэнсу і не спрыяе захаванню ДРСМД, а хутчэй наадварот -- завуаліравана абгрунтоўвае аднабаковы выхад ЗША з дамовы. Паводле яе слоў, Кітай прытрымліваецца абарончага характару абароннай палітыкі, у развіцці ракетнага і іншага патэнцыялаў зыходзіць выключна з абарончай мэты. Кітай не жадае скласці пагрозу для якой-небудзь краіны. Сапраўдная мэта выхаду ЗША з дамовы заключаецца ў тым, каб развязаць сабе рукі, аднак уцягванне ў гэту справу Кітая з'яўляецца бессэнсоўным. Калі японскі бок сапраўды турбуе пытанне рэгіянальнай бяспекі, ён павінен прыкладаць намаганні да таго, каб адгаварыць ЗША ад аднабаковага выхаду з дамовы.

Хуа Чуньин таксама адзначыла, што Кітай выступае за поўную забарону і канчатковае знішчэнне ядзернай зброі, аднак пры ядзерным раззбраенні варта кіравацца агульнапрызнаным у галіне кантролю над узбраеннямі асноватворным прынцыпам аб "ненанясенні шкоды бяспецы іншым краінам". ЗША з'яўляюцца найбуйнейшай у свеце краінай, якая валодае ядзернай зброяй, якая нясе асаблівую і першачарговую адказнасць у пытаннях ядзернага раззбраення. ЗША павінны на аснове належнага выканання дзеючай дамовы і далей істотна скарачаць арсеналы ядзернай зброі з тым, каб стварыць умовы для ўдзелу іншых краін у перамовах аб ядзерным раззбраенні, а не перакладаць адказнасць на іншыя дзяржавы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040