Мо Янь стаў ганаровым доктарам навук Папскага каталіцкага ўніверсітэта Перу
  2019-08-01 17:08:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Мо Янь у аўторак быў удастоены ганаровай доктарскай ступені ў Папскім каталіцкім універсітэце Перу, размешчаным у Ліме.

Цырымонія адбылася ў канферэнц-зале ўніверсітэта, у ходзе яе былі прадстаўлены біяграфія пісьменніка і яго літаратурныя дасягненні. Дыплом ганаровага доктара навук Мо Яню ўручыў віцэ-рэктар Альда Панфічы.

У сваёй прамове Мо Янь адзначыў, што хоць Перу і Кітай падзяляюць многія моры і акіяны, але літаратура скарачае гэту адлегласць. Дзякуючы літаратуры ён змог даведацца пра лад жыцця перуанскага народа, яго думкі і пачуцці, а таксама пра гісторыю і рэчаіснасць гэтай краіны. Мо Янь сказаў, што з 1980-х гадоў лацінаамерыканская літаратура аказала глыбокі ўплыў на многіх кітайскіх пісьменнікаў, уключаючы і яго самога.

Папскі каталіцкі універсітэт Перу быў заснаваны ў 1917 годзе, ён з'яўляецца адной з найважнейшых ВНУ ў краіне і даволі ўплывовым ў Лацінскай Амерыцы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040