У жніўні пройдзе некалькі раўндаў гандлёва-эканамічных кансультацый паміж Кітаем і ЗША
  2019-08-02 10:55:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі КНР Гаа Фэн сёння на прэс-канферэнцыі ў Пекіне заявіў, што кітайская і амерыканская каманды па перамовах падтрымліваюць цесныя кантакты і правядуць у жніўні інтэнсіўныя кансультацыі на працоўным узроўні з мэтай падрыхтоўкі да сустрэчы кіраўнікоў кітайскай і амерыканскай дэлегацый на гандлёва-эканамічных кансультацыях у верасні.

Паводле яго слоў, на 12-м раўндзе гандлёва-эканамічных кансультацый Кітая і ЗША на высокім узроўні былі вызначаны прынцыпы, метады і графік будучых кансультацый. Ён зноў падкрэсліў, што гандлёва-эканамічныя кансультацыі паміж дзвюма краінамі павінны праводзіцца на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі.

Гэта адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін і міжнароднай супольнасці, сказаў Гао Фэн. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040