Японія вырашыла адмяніць прэферэнцыйны гандлёвы статус Рэспублікі Карэя
  2019-08-02 16:07:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Японія ў пятніцу прыняла рашэнне выключыць Рэспубліку Карэя / РК / са спісу краін, якія маюць права на спрошчаныя працэдуры экспартнага кантролю.

Кабінет прэм'ер-міністра Сіндза Абэ ўхваліў план па выключэнні РК з "белага спісу" краін, якія могуць па спрошчанай схеме купляць японскія тэхналогіі і высокатэхналагічную прадукцыю, узмацняючы напружанасць сур'ёзных дыпламатычных трэнняў паміж Токіа і Сеулам.

План уступіць у сілу праз 21 дзень пасля зацвярджэння кабінетам міністраў. Новыя меры ўскладняць для РК куплю ў Японіі дзясяткаў відаў прадукцыі патэнцыйна ваеннага прызначэння.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040