Кітай пабудуе больш высокапрадукцыйных вылічальных цэнтраў апрацоўкі даных
  2019-08-02 16:15:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай пабудуе высокапрадукцыйныя дэйта-цэнтры ў 10 гарадах і сфарміруе высакахуткасную сетку для паляпшэння магчымасцей апрацоўкі даных у краіне, паведаміў у чацвер Інстытут вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук Кітая.

Высокапрадукцыйныя вылічэнні дазваляюць выкарыстоўваць мноства вылічальных рэсурсаў на працягу доўгіх перыядаў часу для выканання разліковых задач. Першы цэнтр апрацоўкі і захоўвання даных ужо пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю ў горадзе Яньчэн правінцыі Цзянсу. Ён мае 1000 вузлоў захоўвання і вылічэння, 30 тыс. працэсарных ядраў, здольны эфектыўна апрацоўваць 10 млн відэаструменяў за секунду, але спажывае толькі 750 кілават энергіі.

У профільным дакладзе прагназуецца дзесяціразовае павелічэнне аб'ёмаў даных у свеце з 2016 па 2025 гг. Высокапрадукцыйныя вылічэнні з магутнымі магчымасцямі апрацоўкі даных могуць падтрымліваць сотні млрд новых тэрміналаў і масіўную апрацоўку інфармацыі, указаў дырэктар Інстытута вылічальнай тэхнікі Сунь Нінхуэй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040