Huawei Ukraine выйграла тэндэр на будаўніцтва сеткі 4G у кіеўскім метро
  2019-08-05 14:12:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія Huawei Ukraine выйграла тэндэр на мадэрнізацыю сеткі 2G і будаўніцтва сеткі 4G у метрапалітэне Кіева, гаворыцца ў апублікаваным прэс-рэлізе кампаніі.

Гэта самы маштабны праект па развіцці сістэм сувязі ў метро, які калі-небудзь рэалізоўвала кампанія Huawei у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Скандынавіі, куды ўваходзяць 27 краін, у тым ліку, Украіна.

Дырэктар па развіцці бізнэсу Huawei Ukraine Аляксандр Сербін выказаў упэўненасць, што кампанія паспяхова справіцца з кіеўскім праектам, дзякуючы наяўнасці багатага вопыту. У прыватнасці, кампанія Huawei укараніла сістэмы мабільнай сувязі ў метро Парыжа і Сянгана і ўсталявала Wi-Fi у падземцы Прагі. Сеткі 2G у метрапалітэне Кіева і 4G у падземцы Харкава таксама пабудаваныя на абсталяванні Huawei, дадаў А. Сербін.

Тэндэр на мадэрнізацыю сеткі 2G і будаўніцтва сеткі 4G у кіеўскім метро быў адкрыты ў кастрычніку 2018 года і завяршыўся ў мінулым месяцы. Яго праводзілі ўкраінскія мабільныя аператары "Кіевстар", Vodafone і lifecell.

Кошт праекта не называецца, аднак, паводле ацэнак мясцовых СМІ, ён можа скласці 10 млн долараў ЗША.

Працы на аснашчэнні кіеўскага метрапалітэна сеткай 4G павінны завяршыцца да 2021 года, пра што заяўляла раней дырэктар па карпаратыўных камунікацыях Vodafone Вікторыя Рубан.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040