У Чыкага ў выніку двух інцыдэнтаў са стральбой пацярпелі дзевяць чалавек
  2019-08-05 16:28:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Чыкага два інцыдэнты са стральбой, у выніку пацярпелі дзевяць чалавек, адзін з іх цяжка паранены.

Паліцыя Чыкага паведаміла прэсе, што на ўсходзе горада ў парку Дуглас сабралася група людзей, калі раптам невядомы з прыпаркаванай непадалёк машыны пачаў страляць па ім, у выніку сем чалавек пацярпелі, адзін з іх цяжка паранены. Некаторыя пацярпелыя былі неадкладна дастаўлены ў бліжэйшую бальніцу.

Паліцыя паведаміла, што сярод пацярпелых – пераважна молодзь каля 20 гадоў. Пасля здарэння паліцыя заблакіравала парк. Пакуль матывы злачынцы невядомыя.

Як паведамілі мясцовыя СМІ, праз некалькі гадзін у некалькіх кварталах ад парку адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт са стральбой, падчас якога пацярпелі два чалавекі.

У цяперашні час паліцыя вядзе расследаванне двух выпадкаў. Яна пакуль нікога не затрымала. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040