МЗС КНР пракаменціраваў сітуацыю аб прызнанні Кітая "валютным маніпулятарам"
  2019-08-07 10:01:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін адказала на пытанне журналістаў з нагоды прызнання Кітая "валютным маніпулятарам" з боку міністэрства фінансаў ЗША. Яна адзначыла, што Народны банк Кітая ўжо зрабіў заяву адносна ўключэння амерыканскім Мінфінам Кітая ў спіс "краін, якія маніпулююць валютай". ЗША самастойна распрацоўваюць колькасныя паказчыкі для так званых "краін, якія маніпулююць валютай", неабгрунтавана наляпляючы на Кітай ярлык "валютнага маніпулятара", што з'яўляецца яшчэ адным злачынствам, якое абвастрае гандлёвы канфлікт следам за рашэннем аб павышэнні мытных пошлін на кітайскі імпарт коштам 300 мдрд долараў.

"Падобныя акты ўнілатэралізму і пратэкцыянізму ад ЗША з'яўляюцца публічнай правакацыяй і грэбаваннем міжнароднымі правіламі, якія парушаюць шматбаковы кансенсус аб валютным курсе ва ўсім свеце. Яны не толькі не спрыяюць рацыянальнаму вырашэнню гандлёва-эканамічных праблем паміж Кітаем і ЗША, але і наносяць сур'ёзны ўрон міжнароднаму фінансаваму парадку і перашкаджаюць аднаўленню міжнароднага гандлю і глабальнай эканомікі, у сувязі з чым кітайскі бок выказвае катэгарычную нязгоду", -- сказала Хуа Чуньін. Яна таксама адзначыла, што Кітай на аснове рынкавага попыту і прапановы з улікам валютнага кошыка праводзіць адпаведнае рэгуляванне, рэалізуе рэжым валютнага курсу, у выніку чаго курс кітайскага юаня вызначаецца попытам і прапановай на рынку. Кітай пастаянна імкнецца да абароны базавай стабільнасці валютнага курсу юаня ў збалансаваных межах, падобныя памкненні не выклікаюць сумневу ў сусветнай супольнасці. Пачынаючы з 2018 года ЗША няспынна абвастраюць гандлёвы канфлікт, аднак Кітай заўсёды настойваў на тым, каб устрымлівацца ад канкурэнтнай дэвальвацыі валюты; Кітай не збіраецца выкарыстоўваць валюту ў якасці інструмента для рэагавання на гандлёвы канфлікт.

"Кітай настойліва просіць ЗША як мага хутчэй выправіць памылковы падыход, каб пазбегнуць далейшага пагаршэння адносін паміж дзвюма краінамі", -- сказала Хуа Чуньін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040