Упраўленне спецпрадстаўніка МЗС КНР у Сянгане асудзіла замежнае ўмяшанне ў справы Сянгана
  2019-08-07 15:13:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы заяву, зробленую 6 жніўня спікерам палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэласі, адносна сітуацыі ў Сянгане, афіцыйны прадстаўнік упраўлення спецыяльнага прадстаўніка МЗС КНР у САР Сянган заявіў, што Нэнсі Пэласі адкрыта падтрымлівае элементы, якія здзяйсняюць гвалтоўныя супрацьпраўныя дзеянні, што з'яўляецца грубым умяшаннем у справы спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган. Кітайскі бок рашуча асуджае гэты ўчынак і выказвае сур'ёзную незадаволенасць і рашучы пратэст. Справы Сянгана з'яўляюцца ўнутранай справай Кітая. Любыя спробы абмежаваць развіццё Кітая будуць асуджаныя на правал, любыя правакацыйныя дзеянні, якія падрываюць суверэнітэт і бяспеку Кітая атрымаюць рашучы адказ з боку Кітая. Афіцыйны прадстаўнік зноў заклікае амерыканскіх палітыкаў не ўступаць у змову са злачынцамі і спыніць умяшанне ў справы Сянгана і ва ўнутраныя справы Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040