Многія амерыканскія эксперты паставілі пад сумнеў рашэнне па ўключэнні Кітая ў лік " краін, якія маніпулююць валютным курсам"
  2019-08-07 16:39:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7 жніўня многія амерыканскія эксперты паставілі пад сумнеў правамернасць рашэння Міністэрства фінансаў ЗША па ўключэнні Кітая ў лік "краін, што маніпулююць валютным курсам", якое было зроблена ў панядзелак. Яны адзначылі тое, што ваганні курсу юаня адпавядаюць законам рынку, амерыканскаму боку не варта папракаць Кітай за гэта.

Старшы навуковы супрацоўнік Ельскага ўніверсітэта Стывен Роўч адзначыў, што ЗША прымяшалі палітычныя фактары да рашэння па ўключэнні Кітая ў лік "краін, якія маніпулююць валютным курсам". Ён лічыць, што калі ЗША працягнуць павышаць пошліны і ажыццяўляць іншыя меры, то Кітай будзе прадпрымаць контрмеры.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Пол Кругман сказаў, што некаторыя палітыкі называюць дэвальвацыю юаня маніпуляваннем валютным курсам, аднак яны ігнаруюць тое ўздзеянне, якое на курс аказала новае павышэнне мытных пошлін на кітайскія тавары, якія ўвозяцца ў ЗША. Дадзенае змяненне валютнага курсу якраз і з'яўляецца ўвасабленнем яшчэ большага значэння рынку.

Былы намеснік памочніка міністра фінансаў ЗША Марк Собел таксама мяркуе, што ЗША не варта прылічаць Кітай да "краін, якія маніпулююць валютных курсам". Ён заявіў, што бягучы плацежны баланс Кітая ўжо блізкі да раўнавагі, валютныя рэзервы КНР скараціліся на 1 трлн долараў ЗША з 2014 года да пачатку 2017 года і з тых часоў захоўваюць стабільнасць. У такіх умовах цяжка пагадзіцца са сцвярджэннем аб тым, што Кітай маніпуліруе абменным курсам юаня.

Скот Кэнэдзі з амерыканскага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў заявіў, што зніжэнне кошту юаня ў адносінах да долара /звыш 7 юаняў за 1 долар ЗША/ не з'яўляецца доказам таго, што кітайскі бок маніпулюе курсам.

Як у той дзень паведаміла агенцтва навінаў Associated Press, з пачатку 2017 года, калі цяперашняя адміністрацыя ЗША прыйшла да ўлады, ні ў адным з яе дакладаў па пытаннях палітыкі ў галіне абменнага курсу Кітай не быў уключаны ў лік "краін, якія маніпулююць валютным курсам". У гэты раз Мінфін ЗША апублікаваў прэс-рэліз, а не паўнавартасны даклад па пытаннях палітыкі ў галіне абменнага курсу, які публікуецца раз на паўгады.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040