У музеі-сядзібе Іллі Рэпіна пад Віцебскам рыхтуюцца адзначыць 175-годдзе з дня нараджэння мастака
  2019-08-09 15:49:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Музей-сядзібу Рэпіна ў Здраўнёве, якая знаходзіцца недалёка ад Віцебска, наведваюць тысячы гасцей, каб убачыць месцы, якія натхнілі жывапісца на стварэнне яго лепшых работ. Музейны комплекс складаецца з галоўнага сядзібнага дома, дзе размешчана асноўная мемарыяльная экспазіцыя, дома кіраўніка са службовымі памяшканнямі і выставачнай залай, адрэстаўраванага склепа. У экспазіцыі каля 500 экспанатаў: асабістыя рэчы Іллі Яфімавіча Рэпіна, мэбля канца XIX - пачатку XX стагоддзя, археалагічныя знаходкі са Здраўнёва. На тэрыторыі сядзібы захавалася мемарыяльная ліпавая алея, дзе растуць дрэвы, пасаджаныя рукой самога мастака. Сёлета спаўняецца 175 гадоў з дня нараджэння Іллі Рэпіна - вялікага жывапісца, акадэміка Імператарскай Акадэміі мастацтваў, публіцыста, мемуарыста, аўтара кнігі ўспамінаў "Далёкае блізкае". Фатаграфіі Сіньхуа / Генадзь Жынкоў

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040