Курс кітайскага юаня ў 2018 годзе ў цэлым адпавядаў фундаментальным паказчыкам - справаздача МВФ
  2019-08-12 14:49:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэальны эфектыўны валютны курс/ РЭВК / кітайскага юаня ў 2018 годзе адпавядаў фундаментальным эканамічным паказчыкам і знаходзіўся ў рамках пажаданай палітыкі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай у пятніцу Міжнародным валютным фондам /МВФ/.

  Як адзначаецца ў дакуменце, сярэдні РЭВК юаня ў 2018 годзе павялічыўся прыкладна на 1,4% у параўнанні з 2017 годам у сувязі з павышэннем намінальнага эфектыўнага валютнага курсу/НЭВК/.

  Аналітыкі МВФ паказваюць, што прафіцыт рахунку бягучых аперацый Кітая ў 2018 годзе ўпаў амаль на працэнтны пункт да 0,4% ВУП. Чакаецца, што ў 2019 годзе ён захаваецца на ўзроўні 0,5% ВУП.

  "У дакладзе МВФ выразна адзачана, што не было абсалютна ніякіх валютных маніпуляцый і знешні баланс Кітая знаходзіўся на прымальным узроўні", -- заявіў у электронным лісце Сіньхуа Джэфры Сакс, старшы саветнік ААН і вядомы прафесар эканомікі Калумбійскага універсітэта.

  Каментуючы травеньскія ацэнкі МВФ, якія паказваюць, што РЭВК знізіўся прыкладна на 0,2% у параўнанні з сярэднім паказчыкам 2018 года, Дж. Сакс заявіў, што аднабаковае ўвядзенне пошлін з боку ЗША, "безумоўна, прывяло да некаторага паніжэння" раўнаважкага РЭВК.

  "Абвінавачванне ў валютных маніпуляцыях, прад'яўленае Кітаю Міністэрствам фінансаў ЗША, было адкрыта адвольным, капрызным і палітычным, заснаваным на твітах Д. Трампа, а не на аб'ектыўным аналізе", -- лічыць прафесар.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040