Ва ўладаў ЗША ёсць мноства памылак па пытаннях гандлю -- амерыканскі эканаміст Д. Будро
  2019-08-12 15:40:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У амерыканскіх уладаў ёсць мноства памылак па пытаннях гандлю. Гандаль паміж ЗША і КНР заўсёды быў узаемавыгадным, а эскалацыя амерыканскім бокам гандлёвых спрэчак нанясе шкоду эканоміцы Злучаных Штатаў. Аб гэтым на днях у эксклюзіўным інтэрв'ю кар. Сіньхуа заявіў Дональд Будро, прафесар эканомікі Універсітэта Джорджа Мэйсана.

 Ён адзначыў, што шэраг чыноўнікаў урада ЗША прытрымліваецца рознага роду памылковых поглядаў на гандаль. Напрыклад, яны лічаць, што міжнародны гандаль з'яўляецца "гульнёй з нулявой сумай", захаванне станоўчага балансу ў гандлі КНР з ЗША азначае перамогу Пекіна і паражэнне Вашынгтона, уздым мытных пошлін зробіць гандаль больш збалансаваным і г. д., гэтыя пункты гледжання супярэчаць не толькі агульнапрынятым палажэнням эканамічнай навукі, але і рэальнасці, падкрэсліў прафесар.

  Д. Будро параіў ЗША разглядаць развіццё КНР з пазітыўнага пункту гледжання, паколькі больш багаты Кітай будзе мець больш магчымасцяў купляць амерыканскія тавары, а таксама зможа больш надзейна забяспечваць ЗША таварамі і паслугамі. "Калі Кітай стане багацей, то і ЗША стануць багацей. Дзвюм краінам не дасягнуць большага росквіту адно без аднаго", -- адзначыў ён.

  Каментуючы нядаўняе павышэнне ў ЗША мытных пошлін на кітайскую прадукцыю і ўключэнне амерыканскімі ўладамі КНР у спіс "краін, якія маніпулююць валютным курсам", Д. Будро падкрэсліў, што зніжэнне курсу юаня да долара звязана з тым, што Вашынгтон пачаў гандлёвыя спрэчкі і прынёс у сусветную эканоміку нявызначанасць. Эксперт мяркуе, што ўключэнне Кітая ў спіс валютных маніпулятараў палітычна матываванае.

  Вучоны адзначыў, што кошт жыцця амерыканцаў расце з-за таго, што кошт імпарту з Кітая тавараў стаў вышэй. Ён упэўнены, што, калі ЗША працягнуць павялічваць тарыфы на кітайскія тавары, сітуацыя пагоршыцца і эканоміцы ЗША будзе нанесена яшчэ большая шкода.

  На думку Д. Будро, мытны пратэкцыянізм шкодзіць таму, хто яго ўжывае.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040