Ад тайфуну "Лекіма" ў Кітаі пацярпелі 8,97 млн чалавек
  2019-08-13 10:33:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на 16:00 12 жніўня ад тайфуну "Лекіма" пацярпелі 8,97 млн чалавек у 9 правінцыях і гарадах цэнтральнага падпарадкавання Кітая; 1,7 млн чалавек былі тэрмінова пераселены ў бяспечнае месца, з іх 1,388 млн ужо вярнуліся ў свае дамы. Пра гэта сёння паведамілі ў Міністэрстве КНР па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі.

З-за тайфуну абрынуліся 5300 жылых будынкаў, пацярпелі сельгасугоддзі плошчай 531 тыс. га. У правінцыях Чжэцзян, Цзянсу і Шаньдун, а таксама ў Шанхаі больш за 30 тыс. супрацоўнікаў экстранных службаў прынялі ўдзел у 6177 выратавальных аперацыях, яны аказалі дапамогу 8843 людзям, якія знаходзіліся ў небяспечнай сітуацыі або мелі патрэбу ў эвакуацыі.

Галоўны штаб КНР па барацьбе з паводкамі і засухамі і Міністэрства КНР па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі аддалі распараджэнні па супрацьдзеянні моцным дажджам з-за тайфуну "Лекіма". Ведамствы падкрэслілі, што пасля праходжання тайфуну моцныя дажджы могуць з лёгкасцю стаць прычынай горных паводак, апоўзняў, селяў, прарыву плацін і затаплення дамбаў на малых і сярэдніх рэках, паводак у гарадах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040