Ван І правёў перамовы з міністрам замежных спраў Індыі С. Джайшанкарам
  2019-08-13 15:13:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавету КНР, міністр замежных спраў Ван І ў кітайскай сталіцы правёў перамовы з міністрам замежных спраў Індыі Субрахманьямам Джайшанкарам.

Ван І адзначыў, што бакі павінны добрасумленна рэалізоўваць важныя кансенсусы кіраўнікоў, шанаваць поспехі ў цяперашнім паляпшэнні міждзяржаўных адносін, працягваць умацоўваць ўзаемадавер і паглыбляць супрацоўніцтва. С. Джайшанкар, са свайго боку, адзначыў, што індыйскі бок чакае другой у гэтым годзе нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў, якая адбудзецца ў Індыі, і цалкам гатовы забяспечыць яе паспяховае правядзенне.

Бакі лічаць, што неабходна разам аберагаць статус Кітая і Індыі ў якасці краін, якія развіваюцца, а таксама адстойваць правы на развіццё і законныя інтарэсы, што прадастаўляюцца Сусветнай гандлёвай арганізацыяй.

Ван І таксама выказаў прынцыповую пазіцыю Кітая ў дачыненні да нядаўніх аднабаковых дзеянняў Індыі ў пытанні Кашміра. С. Джайшанкар, у сваю чаргу, адзначыў, што Індыя жадае захаваць стрыманасць і палепшыць адносіны з Пакістанам, а таксама старанна выконваць дамоўленасці, дасягнутыя Індыяй і Кітаем па пытанні забеспячэння міру і спакою ў памежнай зоне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040