Лінь-Чжэн Юээ заклікала сянганскае грамадства супрацьстаяць гвалту
  2019-08-14 10:42:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнік адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган Лін-Чжэн Юээ заявіла сёння, што калі маштабныя акты гвалту працягнуцца, яны могуць кінуць Сянган у бездань разбурэння. Яна заклікала ўсе колы сянганскага грамадства супрацьстаяць гвалту, абараняць закон, дачакацца, пакуль у грамадстве адновіцца спакой, пасля чаго аднавіць шчыры дыялог і вярнуць гармонію і згоду.

Парламент Сянганя аднавіў пасяджэнні. Перад сваім выступленнем перад парламентарыямі Лін-Чжэн Юээ заявіла журналістам, што на мінулым тыдні масавыя акты гвалту распаўсюдзіліся на ўсе раёны Сянгана, сярод іншага паралізаваўшы працу чыгуначнага вакзала, парушыўшы працу аэрапорта і рух па тунэлях, многія паліцэйскія ўчасткі падвергліся нападам, паўсталі цяжкасці для руху грамадзян і іх штодзённай працы. Некаторыя ўдзельнікі беспарадкаў выкарыстоўвалі бутэлькі з запальнай сумессю, дымавыя шашкі і іншыя прыстасаванні для нападу на супрацоўнікаў паліцыі, у выніку чаго некаторыя паліцэйскія атрымалі раненні.

Лінь-Чжэн Юээ адзначыла, што Сянган, з'яўляючыся адкрытым, свабодным, інклюзіўным, эканамічна стабільным грамадствам, можа, калі гвалт працягнецца, скаціцца ў хаос, і на аднаўленне нармальнага жыцця гораду спатрэбіцца доўгі час, а спакойнае жыццё і стабільнае існаванне апынуцца пад пагрозай. Яна падкрэсліла, што для аднаўлення нармальнага жыцця ў Сянгане трэба ў першую чаргу спыніць гвалт. Кіраўнік Сянгана выказала спадзяванне, што ўсе слаі грамадства адрынуць рознагалоссі ў імя сумеснага супрацьстаяння гвалту і найхутчэйшага аднаўлення парадку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040