Афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая адказала на пытанне аб непрыстойных выказваннях ЗША з нагоды Сянгана
  2019-08-14 11:13:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін адказала на пытанні журналістаў аб непрыстойных выказваннях ЗША з нагоды Сянгана. Яна заявіла, што адпаведныя выказванні не лічацца з фактамі, скажаюць праўду і прадыктаваныя толькі жаданнем пагрузіць свет у хаос.

Адзін з журналістаў задаў пытанне: Паводле паведамленняў СМІ, спікер палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі і некаторыя іншыя палітыкі раскрытыкавалі дзеянні паліцыі Сянгана, назваўшы іх гвалтоўным "ціскам на дэманстрантаў", і беспадстаўна заявілі, што цэнтральны ўрад КНР падточвае дэмакратыю і свабоду ў Сянгане. Як Кітай пракаментуе гэтую заяву?

Хуа Чуньін заявіла, што ЗША зноў адмаўляюць, што паміж цяперашнімі беспарадкамі ў Сянгане і ЗША існуе сувязь, аднак згаданая заява некалькіх амерыканскіх палітыкаў прадастаўляе грамадству новыя пераканаўчыя сведчанні гэтага. Яны не лічацца з фактамі, скажаюць ісціну, перабольшваючы гвалтоўныя злачынствы, надаюць ім выгляд барацьбы за правы чалавека і свабоду, а адпавядаючыя законам дзеянні сянганскай паліцыі, яе барацьбу з правапарушальнікамі і абарону грамадскага парадку, выдаюць за гвалтоўнае абмежаванне грамадзянскіх свабод. Яны падбухторваюць жыхароў Сянгана на супрацьстаянне з адміністрацыяй Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна і цэнтральным урадам Кітая, і адзіная прычына гэтага - жаданне пагрузіць свет у хаос!

"У ЗША кангрэсмены таксама называюцца заканадаўцамі, але мы не можам не спытаць: ваша праца ўсталёўваць законы ці скажаць іх? Кітай з усёй сур'ёзнасцю папярэджвае: тое, што адбываецца ў Сянгане, з'яўляецца выключна ўнутранай справай Кітая, у вас няма правоў і паўнамоцтваў выказвацца з нагоды Сянгана, займіцеся у рэшце рэшт сваімі справамі. Сянган не мае патрэбы ў вашым клопаце ", - заявіла Хуа Чуньін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040