Джэкі Чан: я абаронца дзяржсцяга КНР і спадзяюся на больш хуткае аднаўленне спакою ў кітайскім Сянгане
  2019-08-14 16:35:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вядомы кітайскі акцёр і рэжысёр Джэкі Чан у інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая (CCTV) адзначыў, што нядаўнія падзеі ў ААР Сянган, на яго малой радзіме, выклікалі ў яго горыч і трывогу.

Ён прыняў удзел у кампаніі CCTV «У пяцізоркавага чырвонага сцяга 1,4 млрд абаронцаў», каб выказаць сапраўдны патрыятызм карэннага сянганца і ў той жа самы час грамадзяніна Кітайскай Народнай Рэспублікі - сапраўднага абаронцы дзяржаўнага сцяга сваёй Радзімы.

Джэкі Чан таксама параўнаў бяспеку, стабільнасць і мір з паветрам - іх каштоўнасць, па словах акцёра, разумееш, толькі страціўшы. Джэкі Чан адзначыў, што любіць і сваю родную краіну - Кітай, і сваю малую радзіму - кітайскі Сянган, а таксама спадзяецца на больш хуткае аднаўленне спакою на тэрыторыі апошняга.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040