15 арганізацый суайчыннікаў у САР Сянган апублікавалі сумесную заяву "Супраць гвалту, за выратаванне Сянгана"
  2019-08-16 10:36:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 патрыятычных арганізацый суайчыннікаў, якія прадстаўляюць правінцыі Гуандун, Фуцзянь, Хайнань, Чжэцзян, Цзянсу, Цзянсі, Шаньдун, Хэбэй, Хубэй, Хунань, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, гарады цэнтральнага падпарадкавання Шанхай, Пекін і Цяньцзінь, правялі першую сумесную прэс-канферэнцыю , на якой ад імя шырокай масы прыязджаючых у Спецыяльны адміністрацыйны раён Сянган землякоў заявілі: асуджаем гвалт, цалкам падтрымліваем адміністрацыю і паліцыю САР Сянган, патрабуем спыніць гвалт, утаймаваць хаос, аднавіць парадак і вярнуць Сянган на правільны шлях!

Арганізацыі апублікавалі сумесную заяву "Супраць гвалту, за выратаванне Сянгана". У заяве падкрэсліваецца, што злачынствы экстрэмістаў знаходзяцца за гранню сучаснай цывілізацыі, маюць прыкметы тэрарызму, наносяць сур'ёзную шкоду законнасці і агульным Сянганскім інтарэсам, негатыўна ўплываюць на міжнародны імідж Сянгана і адначасова цяжка раняць пачуцці суайчыннікаў ва ўнутраных раёнах Кітая.

У заяве гаворыцца пра самае рэзкае асуджэнне злачынстваў экстрэмістаў, якія самавольна парушаюць грамадзкі парадак, нападаюць на паліцэйскіх і суайчыннікаў з унутраных раёнаў Кітая, перашкаджаюць нармальнай працы аэрапорта. Заява патрабуе ад паліцыі строгай аховы правапарадку, хутчэйшага крымінальнага разбору і прыцягнення бунтаўнікоў да судовай адказнасці, а таксама заклікае ўсіх землякоў да неадкладных дзеянняў, каб разам з Сянганскім грамадствам пакласці канец проціпраўным і гвалтоўным акцыям.

У шэраг 15 арганізацый увайшлі: Федэрацыя гуандунскіх зямляцтваў у Сянгане, Асацыяцыя фуцзяньскіх зямляцтваў у Сянгане, Федэрацыя гуансійскіх зямляцтваў у Сянгане, Федэрацыя хайнаньскіх зямляцтваў у Сянгане, Чжэцзянскі зямляцкі саюз у Сянгане, Федэрацыя цзянсускіх зямляцтваў у Сянгане, Цзянсускі зямляцкі саюз у Сянгане, Шанхайска-Сянганскае таварыства эканамічнага развіцця, таварыства сянганска-пекінскіх абменаў, Федэрацыя цзянсійскіх зямляцтваў (дружбы) у Сянгане, сянганска-шаньдунская аб'яднаная гандлёвая палата і гэтак далей.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040