Адміністрацыя САР Сянган заявіла аб падтрымцы законных дзеянняў паліцыі
  2019-08-19 15:11:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адміністрацыя САР Сянган выказала шкадаванне ў сувязі з тым, што некаторыя групы асоб выступаюць з лозунгамі супраць паліцыі, і ў чарговы раз заявіла, што ўсімі сіламі падтрымлівае сур'ёзныя і справядлівыя дзеянні паліцыі па выкананні закона.

Таксама паліцэйскія у 2018 годзе правялі даследаванне задаволенасці ступенню паслуг, што прадстаўляюцца імі, і апытанні грамадскай думкі, якія паказалі, што 84 працэнтаў апытаных "вельмі задаволеныя" або "цалкам задаволеныя" службай паліцыі - гэта самы высокі працэнт з 2000 года, калі была ўведзена сістэма ацэнкі ступені задаволенасці службай паліцыі.

Прадстаўнік САР Сянган заявіў, што, на жаль, падчас дэманстрацый і сходаў у апошнія два месяцы экстрэмісцкі настроеныя дэманстранты неаднаразова атакавалі паліцэйскіх, а таксама закідвалі іх камянямі і гаручымі сумесямі, больш за 75 раз шматлікія паліцэйскія кіравання падвергліся нападам і пагромам. Паліцыя заўсёды рэгулявала падобныя супрацьпраўныя дзеянні, зыходзячы з талерантнай пазіцыі, і толькі сустрэўшыся з гвалтоўным нападам, была вымушаная з ужываннем найменшай сілы разагнаць дэманстрантаў і аднавіць грамадскі парадак. На сённяшні дзень каля 180 паліцэйскіх падвергліся нападам з боку дэманстрантаў і атрымалі траўмы.

Прадстаўнік САР Сянган заявіў, што адміністрацыя ўсімі сіламі падтрымлівае строгія і справядлівыя дзеянні па выкананні законаў, шчыра ўдзячная паліцэйскім за намаганні па аднаўленні грамадскага парадку і бяспекі, а таксама прыцягне да адказнасці дэманстрантаў, што парушалі закон, каб абараніць жыццё і маёмасць гараджан.

Паводле яго слоў, адміністрацыя САР Сянган паважае правы на мірныя сходы і свабоду самавыяўлення, а таксама ў чарговы раз заклікае ўдзельнікаў мітынгаў мірнымі спосабамі выказваць свае думкі, сказаць не гвалту і як мага хутчэй аднавіць парадак у Сянгане, вярнуцца да рацыянальнасці і пачаць спачатку.

17 жніўня ў Сянгане некаторыя дэманстранты перагарадзілі рух, псавалі аб'екты інфраструктуры, кідалі ў паліцэйскіх староннія прадметы. У той жа дзень прадстаўнік адміністрацыі рэзка асудзіў падобныя дзеянні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040