МЗС КНР заклікае амерыканскі бок неадкладна адмяніць план аб продажы зброі Тайваню
  2019-08-20 14:14:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адказ на заяву амерыканскага боку аб тым, што адміністрацыя ЗША ўхваліла продаж на Тайвань партыі знішчальнікаў F-16V коштам 8 млрд долараў, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан заявіў, што Кітай заклікаў ЗША неадкладна адмяніць план продажу зброі і спыніць падтрымліваць ваенныя сувязі з Тайванем. У адваротным выпадку ЗША павінны несці поўную адказнасць за ўсе вынікаючыя адсюль наступствы.

Кітай у апошні час неаднаразова рабіў амерыканскаму боку сур'ёзныя прадстаўленні ў сувязі з заявамі ЗША аб плане продажу Тайваню знішчальнікаў F-16V, адзначыў Гэн Шуан, дадаўшы, што продаж ЗША зброі Тайваню ўяўляе сабой сур'ёзнае парушэнне прынцыпу аднаго Кітая і палажэнняў трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке, асабліва камюніке ад 17 жніўня 1982 года, а таксама сур'ёзнае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая, што наносіць сур'ёзны ўрон суверэнітэту і інтарэсам бяспекі КНР. Кітайскі бок рашуча выступае супраць гэтага.

"Варта адзначыць, што тайваньскае пытанне тычыцца суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Кітая і закранае карэнныя інтарэсы Кітая. Рашучасць Кітая абараняць свой суверэнітэт і сваю бяспеку -- нязменная", -- сказаў Гэн Шуан, дадаўшы, што Кітай прыме неабходныя меры для абароны сваіх інтарэсаў у адпаведнасці з развіццём сітуацыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040