Індыйская месячная станцыя "Чандраян-2" паспяхова выведзена на арбіту Месяца
  2019-08-21 15:15:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Індыйская станцыя "Чандраян-2" паспяхова выведзена на арбіту Месяца. Пра гэта паведамілі ў Індыйскай арганізацыі касмічных даследаванняў у аўторак. Мяркуецца, што пасадачны модуль станцыі "Вікрам", запушчаны 22 ліпеня і названы ў гонар бацькі індыйскай касманаўтыкі Вікрама Сарабхая, апусціцца на паверхню спадарожніка Зямлі 7 верасня.

У выпадку поспеху "Чандраян-2" Індыя стане чацвёртай краінай свету разам з ЗША, Расіяй і Кітаем, якая адзначыла сваю прысутнасць на спадарожніку Зямлі.

Кошт месячнай місіі Індыі складае 150 млн долараў. Яе мэта -- збор інфармацыі аб вадзе, мінералах і горных пародах на паверхні Месяца. Раней у гэтым месяцы "Чандраян-2" адправіў першую серыю фатаграфій Зямлі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040