Дональд Трамп адклаў візіт у Данію з-за незацікаўленасці Капенгагена абмяркоўваць продаж Грэнландыі
  2019-08-22 11:02:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адклаў запланаваны на пачатак верасня візіт у Данію з-за незацікаўленасці Капенгагена абмяркоўваць продаж Грэнландыі. У сваім Твітары амерыканскі лідар паведаміў, што запланаваная сустрэча будзе адкладзена.

Раней амерыканская газета "Уол-стрыт джорнал" паведаміла, што Трамп некалькі разоў кансультаваўся з уласнымі дарадцамі аб магчымасці куплі Грэнландыі. 18 жніўня Трамп таксама пацвердзіў пра такі намер журналістам, паведаміўшы, аднак, што мэтай паездкі ў Данію не з'яўляецца пакупка вострава. Прэм'ер Даніі Метэ Фрэдэрыксан, у сваю чаргу, назвала размову аб куплі Грэнландыі Злучанымі Штатамі "абсурднай". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040