Сустрэча высокага ўзроўню фармату "С5 + 1" прайшла ў Казахстане
  2019-08-22 15:23:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнікі краін фармату "С5 + 1" -- Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан і ЗША абмеркавалі пытанні падтрымкі эканамічнай бяспекі, партнёрства і сітуацыю ў Афганістане.

  "Забеспячэнне ўстойлівага развіцця, стабільнасці і працвітання гэтай прасторы з'яўляецца нашай агульнай, цалкам дасягальнай задачай. Менавіта таму Казахстан заўсёды імкнуўся да наладжвання эфектыўнага рэгіянальнага ўзаемадзеяння ва ўмовах глабалізацыі і выклікаў і пагроз, якія стаяць перад намі", -- сказаў міністр замежных спраў Казахстана Бейбут Атамкулаў на адкрыцці пасяджэння ў МЗС Казахстана. Паводле яго слоў, дыялог з ЗША ў рамках пашыранага стратэгічнага партнёрства надае асаблівае значэнне пытанням рэгіянальнай бяспекі.

  У форуме прыняў удзел намеснік Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040