Забеспячэнне стабільнасці і працвітання Сянгана з'яўляецца агульнай воляй 1,4 млрд кітайскіх грамадзян - МЗС КНР
  2019-08-23 15:37:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан сёння заявіў аб тым, што забеспячэнне стабільнасці і працвітання Сянгана з'яўляецца агульнай воляй 1,4 млрд грамадзян Кітая, і што абурэнне кітайскіх грамадзян за мяжой, этнічных кітайцаў, кітайскіх эмігрантаў і кітайскіх студэнтаў за мяжой з нагоды выказванняў і дзеянняў, накіраваных на раскол краіны і ачарнення іміджу Кітая, з'яўляецца апраўданым.

На сённяшнім брыфінгу для журналістаў прагучала пытанне: "Афіцыйныя асобы шэрагу заходніх краін у газеце "Уол-стрыт джорнэл" заявілі аб тым, што нядаўнія акцыі пратэсту супраць гвалту ў Сянгане, якія прайшлі ў Вялікабрытаніі, Аўстраліі і іншых тэрыторыях, на іх думку, магчыма, арганізаваны і падтрыманы мясцовымі дыпламатычнымі ўстановамі Кітая, што выклікае ў іх заклапочанасць. Як Вы гэта пракаментуеце? "

Гэн Шуан адзначыў, што нядаўна ў шэрагу гарадоў замежных краін сапраўды некаторыя кітайскія грамадзяне, этнічныя кітайцы, кітайскія эмігранты і студэнты выйшлі на вуліцу з лозунгамі на карысць аб'яднання радзімы, а таксама з патрабаваннямі і спадзяваннямі аб забеспячэнні стабільнасці і працвітання Сянгана. Яны выказалі абурэнне і пратэст супраць выказванняў і дзеянняў, накіраваных на тое, каб раскалоць краіну і ачарніць імідж Кітая, што з'яўляецца абсалютна апраўданым і лагічным.

"Мы ў той жа час спадзяемся, што грамадзяне Кітая, якія знаходзяцца за мяжой, будуць разумна выказваць патрыятычны энтузіязм і надаваць увагу пытанням асабістай бяспекі", - сказаў Гэн Шуан.

Паводле яго слоў, урад Кітая заўсёды патрабуе ад сваіх грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой, выконваць мясцовае заканадаўства і нарматыўныя акты, разам з тым кітайскі бок таксама спадзяецца, што адпаведныя краіны змогуць аказаць павагу і зразумець законныя дзеянні кітайскіх грамадзян, забяспечаць і абароняць іх законныя правы і інтарэсы.

Гэн Шуан таксама адзначыў, што ў цяперашні час самым надзённым патрабаваннем 1,4 млрд кітайскіх грамадзян, уключаючы сянганскіх суайчыннікаў, з'яўляюцца спыненне гвалту, утаймаванне хаосу і аднаўленне парадку, а самай запаветнай надзеяй - забеспячэнне росквіту і стабільнасці ў Сянгане. Гэта агульная воля 1,4 млрд грамадзян Кітаю. "Як вы лічыце ці можна арганізаваць і кіраваць воляй 1,4-мільярднай масы людзей?".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040