Адміністрацыя САР Сянган рэзка асудзіла пагромы і гвалт мітынгоўцаў у Цзюлуне
  2019-08-26 14:42:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адміністрацыя САР Сянган рэзка асудзіла ўчарашнія дэманстрацыі, якія суправаджаліся пагромамі і гвалтоўнымі дзеяннямі, у многіх раёнах паўвострава Цзюлун / Коўлун /. Яна таксама падкрэсліла, што паліцыя прыме сур'ёзныя меры па прыцягненні парушальнікаў закону да адказнасці. Адміністрацыя таксама заклікала дэманстрантаў спыніць гвалт, каб грамадскі парадак як мага хутчэй быў адноўлены.

Учора дэманстранты правялі пагромы на паўвостраве Цзюлун у раёнах Гуаньтан / Кван Тонг /, Хуандасянь / Вунь Тай Сін /, Шэньшуйбу / Шам Шуй Па /, разбурыўшы электронныя дэталі на "разумных" ліхтарных слупах, і нават адпілавалі электрапілой некалькі такіх слупоў, а таксама кідалі у паліцэйскіх бутэлькі з запальнай сумессю, дымавыя шашкі, шкляныя бутэлькі, што прывяло да множных узгаранняў. Іншая частка дэманстрантаў заблакіравала вуліцу ля будынка паліцэйскага ўпраўлення раёна Шэньшуйбу, дзе яна атачала і збівала мірных жыхароў.

Прадстаўнік адміністрацыі заявіў, што падчас мітынгу дэманстранты адхіліліся ад запланаванага маршруту і наладзілі загароды на многіх дарогах раёна Усходні Цзюлун і Шэньшуйбу, што стала прычынай сур'ёзных затораў на вуліцах і паўплывала на працу экстраных службаў. Таксама радыкальна настроеныя мітынгоўцы ламалі і падпальвалі грамадскую маёмасць, кідалі ў паліцэйскіх бутэлькі з запальнай сумессю і камяні, пагражаючы бяспецы мірных гараджан і супрацоўнікаў паліцыі.

Звяртаючыся да тых, што наўмысна псаваў "разумныя слупы", прадстаўнік заявіў, што на іх няма функцыі распазнання асоб, і з іх дапамогай не вядзецца ўварванне ў асабістае жыццё, яны выкарыстоўваюцца толькі для збору інфармацыі аб дарожным руху і паветры, але мітынгоўцы не прымаюць у разлік факты, а адвольна псуюць слупы, што зусім абсурдна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040