Сі Цзіньпін правёў пасяджэнне Цэнтральнай камісіі па фінансавых і эканамічных справах
  2019-08-27 14:27:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін старшынстваваў на 5-м пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па фінансавых і эканамічных справах, на якім было вывучана пытанне паляпшэння рэгіянальнага эканамічнага планавання, што ўключае выкарыстанне ўзаемадапаўняльных пераваг і высакаякаснае развіццё, а таксама пытанне мадэрнізацыі прамысловай базы і вытворчых ланцужкоў.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што неабходна зыходзіць з умоў кожнага рэгіёна, ужываць рацыянальны падзел працы, аптымізаваць шлях развіцця, рэалізоўваць стратэгію асноўных функцыянальных рэгіёнаў, паляпшаць кіраванне на месцах, а таксама фарміраваць структуру рэгіянальнай эканомікі, якая ўключае выкарыстанне ўзаемадапаўняльных пераваг і высакаякаснае развіццё. Ён адзначыў, што неабходна ў поўнай меры выкарыстаць інстытуцыйныя перавагі сканцэнтраваных намаганняў для ажыццяўлення некалькіх буйных пачынанняў, каб закласці аснову для развіцця прамысловай базы і мадэрнізацыі вытворчых ланцужкоў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040