Д. Трамп гатовы правесці перамовы з прэзідэнтам Ірана пры наяўнасці спрыяльных абставінаў
  2019-08-27 14:39:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у панядзелак у горадзе Біярыц на поўдні Францыі, што гатовы прыняць прапанову Францыі і правесці перамовы з прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані, пры наяўнасці спрыяльных абставінаў.

Перад закрыццём саміту "Групы сямі" Д. Трамп і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі сумесную прэс-канферэнцыю, на якой амерыканскі лідар заявіў, што Злучаныя Штаты ні ў якім разе не імкнуцца звергнуць іранскі рэжым. "Патрабаванні ЗША вельмі простыя: Іран не можа атрымаць ядзерную зброю і балістычныя ракеты", - адзначыў амерыканскі лідар.

Э. Макрон паведаміў, што Х. Раўхані выказаў гатоўнасць правесці перамовы з Д. Трампам, і выказаў надзею, што перамовы паміж двума лідарамі пройдуць у бліжэйшыя тыдні. Э. Макрон таксама выказаў спадзяванне, што ЗША і Ірак змогуць дасягнуць пагаднення, адзначыўшы, што Францыя гатовая згуляць у гэтым належную ролю.

Паводле даных інфармацыйнага агенцтва Ісламскай Рэспублікі Іран / ІРНА /, Х. Раўхані, выступаючы на публічным мерапрыемстве ў панядзелак, заявіў, што калі сустрэча "з нейкай асобай" прынясе карысць нацыянальным інтарэсам Ірана і спрыяе вырашэнню праблем, лідар гатовы правесці сустрэчу. У сваёй заяве Х. Раўхані адзначыў, што Іран павінен не толькі дэманстраваць сілу, але і звяртацца да дыпламатычных сродкаў.

Іранская ядзерная праблема з'яўляецца адным з фокусаў бягучага саміту "Групы сямі". Нагадаем, што міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф прыбыў у Біярыц увечары 25-га і правёў перамовы з кіраўніком МЗС Францыі Жан-Івам Ле Дрыянам. Пазней Э. Макрон таксама сустрэўся з М. Дж. Зарыфам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040