Завяршыўся саміт "Групы сямі" ў Францыі
  2019-08-28 14:11:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Трохдзённы саміт "Групы сямі" у панядзелак завяршыўся ў французскім горадзе Біярыц. Пасля заканчэння сустрэчы яе ўдзельнікі апублікавалі кароткую сумесную заяву, у якой закрануты ядзерная праблема Ірана, сітуацыя ва Украіне і Лівіі, аднак бакі дасягнулі толькі сціплых вынікаў.

У заяве гаворыцца, што "Група сямі" падтрымлівае ахову адкрытага і справядлівага міжнароднага гандлю і стабільнасць сусветнай эканомікі, спадзяецца на паглыбленыя рэформы СГА для больш эфектыўнай абароны правоў на інтэлектуальную ўласнасць, больш хуткага ўрэгулявання спрэчак і ліквідацыі несправядлівых гандлёвых дзеянняў. "Група сямі" абавязваецца "прыйсці да пагаднення ў 2020 годзе, каб спрасціць рэгламентныя бар'еры і мадэрнізаваць міжнародную падатковую сістэму ў рамках АЭСР".

Іранская ядзерная праблема была адной з галоўных тэм абмеркавання на саміце. У заяве адзначаецца, што кіраўнікі сямі краін "цалкам падзяляюць дзве мэты: дамагчыся таго, каб Іран ніколі не змог атрымаць у сваё распараджэнне ядзерную зброю, і спрыяць міру і стабільнасці ў рэгіёне".

Што тычыцца праблемы Украіны, то ў заяве гаворыцца, што Францыя і Германія на працягу бліжэйшых некалькіх тыдняў наладзяць саміт у "нармандскім фармаце" для дасягнення канкрэтных вынікаў.

Адносна лівійскай праблемы ў заяве адзначаецца, што кіраўнікі сямі краін падтрымліваюць дасягненне пагаднення па прымірэнні, накіраванае на доўгатэрміновае спыненне агню ў гэтай афрыканскай краіне, падкрэсліўшы, што палітычны шлях з'яўляецца адзіным метадам дасягнення стабільнасці ў Лівіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040