Прыватныя прадпрыемствы сталі займаць бачнае месца ў эканоміцы Кітая
  2019-08-28 15:02:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За мінулыя сем дзесяцігоддзяў прыватныя прадпрыемствы Кітая хутка раслі і на дадзены момант гуляюць важную ролю ў эканоміцы краіны. Гэта адзначаецца ў дакладзе, апублікаваным у панядзелак Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР.

Паводле статыстыкі, у 1996 годзе ў Кітаі было толькі 443 тыс. прыватных прадпрыемстваў, а ў 2017 годзе іх колькасць вырасла да 14,369 млн, сярэднегадавыя тэмпы росту склалі 18 працэнтаў.

Прыватнымі прадпрыемствамі зараз з'яўляецца ільвіная доля кампаній краіны, складаючы амаль 80 працэнтаў ад агульнай колькасці кітайскіх кампаній у 2017 годзе, а ў 1996 годзе гэты паказчык складаў толькі 16,9 працэнта.

У 1996 годзе ў Кітаі налічвалася каля 4,4 млн юрыдычных асоб, а ў 2017 годзе іх колькасць дасягнула каля 22 млн, павялічваючыся ў сярэднім штогод на 8 працэнтаў. У прыватнасці, тэмпы росту паскорыліся за 2012-2017 гады, калі гэты паказчык дасягаў у сярэднім штогод 15,7 %.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040