Амерыканскім кампаніям цяжка расстацца з Кітаем - «сусветнай фабрыкай»
  2019-08-29 13:57:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адказ на заяву Вашынгтона аб намеры павысіць 10-працэнтныя пошліны на тавары кітайскай вытворчасці агульным коштам 300 млрд долараў Пекін у апошні час быў вымушаны прымаць контрмеры.

Нацыянальная асацыяцыя рознічнага гандлю ЗША прызнала, што пакінуць Кітай, другі па велічыні эканамічны суб'ект свету, будзе вельмі цяжка. Зараз, на фоне запаволення тэмпаў росту глабальных прамых замежных інвестыцый укладанні замежных кампаній у Кітай выраслі насуперак гэтай тэндэнцыі. За першыя сем месяцаў бягучага года ў КНР было створана больш за 24 тыс. новых прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі, аб'ём замежнага капіталу перасягнуў 530 млрд юаняў, што на 7,3% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Як адзіная краіна ў свеце, якая валодае ўсімі прамысловымі катэгорыямі ў галіновай класіфікацыі ААН, Кітай можа забяспечваць поўны ланцужок вытворчасці і пастаўкі, што зніжае сабекошт і з'яўляецца незаменнай перавагай. Кітай займае першае месца ў свеце па аб'ёме вытворчасці больш за 200 прамысловых прадуктаў. Перавага асаблівых рэсурсаў краіны, імкненне Кітая да супрацоўніцтва, бесперапыннае пашырэнне знешняй адкрытасці -- усё гэта вызначае статус Кітая як «фабрыкі свету». Па меры рэалізацыі адпаведных мер па пашырэнні знешняй адкрытасці КНР будзе развівацца больш хуткімі тэмпамі, што адкрые больш камерцыйных магчымасцей прадпрыемствам з замежным капіталам, якія аптымістычна глядзяць на перспектывы развіцця Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040