34 чалавекі прапалі без вестак, 5 членаў экіпажа выратаваны пасля пажару на судне каля ўзбярэжжа Каліфорніі
  2019-09-03 15:21:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У агульнай колькасці 34 чалавекі лічацца прапаўшымі без вестак, пяць членаў экіпажа выратаваны пасля пажару, што адбыўся сёння раніцай па мясцовым часе на судне блізу вострава Санта-Крус у Паўднёвай Каліфорніі, паведаміла станцыя берагавой аховы астравоў Чанел, размешчаная ў горадзе Окснард амерыканскага штата Каліфорнія.

Камандзір сектара Лос-Анджэлес - Лонг-Біч берагавой аховы ЗША капітан Моніка Рочэстар сёння раніцай паведаміла карэспандэнтам, што на борце судна "Conception" знаходзілася 39 чалавек, калі агонь ахапіў яго ў перадсвітальныя гадзіны.

Калі пачаўся пажар, пяць членаў экіпажа не спалі на палубе, яны саскочылі з судна і былі эвакуіраваны, дадала яна.

Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040