Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ сустрэўся з амерыканскімі сенатарамі
  2019-09-04 14:19:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ сустрэўся сёння ў Пекіне з дэлегацыяй амерыканскіх палітыкаў на чале з сенатарамі ЗША Стывам Дэйнсам і Дэвідам Перд'ю.

Лю Хэ заявіў, што кітайска-амерыканскія стасункі звязаны са стабільнасцю і росквітам усяго свету, і Кітай катэгарычна выступае супраць гандлёвай вайны. Ён выказаў спадзяванне, што бакі здолеюць паглыбіць паразуменне, знайсці глебу для ўзаемадзеяння пры захаванні адрозненняў у поглядах, прыйсці да вырашэння праблем на аснове раўнапраўнага і паважлівага стаўлення адзін да аднаго.

Адзначаючы важнасць амерыканска-кітайскіх адносін, Стыў Дэйнс і Дэвід Перд'ю заявілі, што яны не хацелі б стаць сведкамі эканамічнага і гандлёвага канфлікту паміж краінамі. Сенатары дадалі, што яны гатовы і далей адыгрываць канструктыўную ролю ў паглыбленні ўзаемаразумення і развіцці двухбаковых адносін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040