Ван І правёў перамовы з кіраўніком МЗС КНДР Лі Ен Хо
  2019-09-04 14:49:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І правёў перамовы з членам Палітбюро ЦК ППК, кіраўніком МЗС КНДР Лі Ен Хо.

Ван І падкрэсліў, што на працягу 70 гадоў, нягледзячы на любыя перамены ў міжнароднай абстаноўцы, два бакі дзялілі нягоды і плячом да пляча рухаліся наперад. Кітайскі бок перакананы, што пры сумесных намаганнях, адносіны паміж Кітаем і КНДР, якія знаходзяцца на новай адпраўной кропцы, абавязкова праявяць яшчэ больш моцную жыццяздольнасць, а таксама стануць сведкамі яшчэ больш светлай будучыні.

Ван І распавёў пра цяперашнюю абстаноўку ў Сянгане, а таксама выклаў пазіцыю Кітая і меры, якія прымае кітайскі бок. Лі Ен Хо заявіў, што КНДР ужо неаднаразова выказвала сваю пазіцыю адносна Сянганскай праблемы. Ён яшчэ раз паўтарыў, што Сянган з'яўляецца кітайскім Сянганам, і знешнія сілы не павінны ўмешвацца ў яго справы. ППК і ўрад КНДР рашуча падтрымліваюць КПК і ўрад Кітая ў абароне прынцыпу "адна краіна, дзве сістэмы", дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Бакі таксама правялі грунтоўны абмен думкамі па праблеме Карэйскага паўвострава, выклалі адзін аднаму апошняе развіццё сітуацыі, пагадзіліся працягваць падтрымліваць цесныя зносіны па гэтым пытанні, а таксама ўносіць яшчэ больш значны ўклад у абарону міру і стабільнасці ў рэгіёне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040