Сі Цзіньпін павіншаваў з 70-гадовай гадавінай Упраўленне КНР па справах выдання і распаўсюджвання літаратуры на замежных мовах
  2019-09-05 15:16:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР і кіраўнік Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін павіншаваў Упраўленне КНР па справах выдання і распаўсюджвання літаратуры на замежных мовах з 70-ай гадавінай, у сувязі з такой датай выказаўшы шчырае прывітанне ўсім яго супрацоўнікам, замежным спэцыялістам і тым, каму не абыякавая справа развіцця міжнародных камунікацый у Кітаі.

За 70 гадоў Упраўленне адыграла важную ролю ў азнаямленні знешняга свету з тым, што адбываецца ў Кітаі, у садзейнічанні дружалюбным абменам краіны з замежжам, і ў тым, каб голас Кітая быў пачуты, адзначаецца ў пасланні.

Ва ўмовах новай абстаноўкі, сувязі Кітая са знешнім светам становяцца з кожным днём усё больш цеснымі, адзначыў Сі Цзіньпін, выказаўшы спадзяванне, што Упраўленне будзе разглядаць сваю 70-ю гадавіну як новую адпраўную кропку, і развіваць лепшыя традыцыі, захоўваючы прыхільнасць інавацыям, а таксама будзе імкнуцца да пастаяннага павышэння патэнцыялу і ўзроўню міжнародных камунікацый.

Неабходна прыкласці намаганні, каб Упраўленне ператварылася ў орган сусветнага ўзроўню, што адрозніваецца вялікай комплекснай моцай ў сферы міжнародных камунікацый, адзначаецца ў пасланні.

Яно было зачытана членам Палітбюро і загадчыкам Аддзела прапаганды ЦК КПК Хуан Куньмінам падчас урачыстага мерапрыемства, якое прайшло раніцай у сераду ў Пекіне з нагоды 70-ай гадавіны Упраўлення.

Як паведамляецца, на дадзены момант Упраўленне мае 26 структур у 14 краінах і рэгіёнах свету, штогод выпускае звыш 4000 найменняў кніжнай прадукцыі на 40 з лішнім мовах, а таксама 34 перыядычных выдання на 13 мовах. Іх распаўсюджванне ажыццяўляецца не менш чым у 180 краінах і рэгіёнах свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040