Мінкамерцыі КНР: Кітай і ЗША павінны зрабіць практычныя дзеянні для стварэння спрыяльных умоў для далейшых кансультацый
  2019-09-06 11:22:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі і амерыканскі бакі аднагалосна пагадзіліся з тым, што яны павінны прыкладаць агульныя намаганні і прадпрымаць практычныя дзеянні з мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшых кансультацый. Пра гэта ў чацвер паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн на чарговай прэс-канферэнцыі.

Кіраўнікі кітайскай і амерыканскай дэлегацый на гандлёва-эканамічных кансультацыях Кітая і ЗША на высокім узроўні правялі тэлефонную размову, падчас якой бакі дамовіліся правесці 13-ы раўнд гандлёва-эканамічных кансультацый у пачатку кастрычніка ў Вашынгтоне. Працоўныя групы ў сярэдзіне верасня правядуць кансультацыі для паўнавартаснай падрыхтоўкі новага раўнда двухбаковых кансультацый на высокім узроўні.

Гаа Фэн адзначыў, што падчас тэлефоннай размовы абодва бакі аднадушна палічылі, што неабходна сумеснымі намаганнямі распачаць практычныя дзеянні для стварэння спрыяльных умоў для далейшых кансультацый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040